Амбасада ЗША апублікавала афіцыйнае паведамленьне для мэдыяў аб ад’ездзе Карэн Ст’юарт.
У дакумэнце адзначаецца:
“Амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Карэн Ст'юарт пакінула Амбасаду ў 13.00 у сераду, 12 сакавіка, і накіравалася ў Вашынгтон. Адсутнасьць Карэн Ст'юарт часовая, яна па-ранейшаму застаецца амбасадарам ЗША ў Беларусі.
Палітыка Злучаных Штатаў у адносінах да Беларусі не зьмянілася. Амбасада ЗША падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні беларускага народа. Толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных без папярэдніх умоваў Злучаныя Штаты будуць гатовыя разглядаць наступныя крокі па паляпшэньні двухбаковых адносінаў».