Прадстаўнік Белага дому Гордан Джондра асудзіў рэкамэндацыю афіцыйнага Менску паслу ЗША Карэн Ст’юарт пакінуць Беларусь.
Джондра назваў дзеяньні беларускіх уладаў “неапраўданымі” і заявіў, што яны яшчэ ў большай ступені ізалююць Беларусь ад аб’яднанай Эўропы.
У амбасадзе ЗША ў Менску пакуль што не камэнтуюць зьвестак пра тое, што беларускі бок у сувязі з увядзеньнем урадам ЗША дадатковых санкцыяў супраць канцэрну “Белнафтахіму” адклікаў з Вашынгтону амбасадара Беларусі Міхаіла Хвастова, а таксама рэкамэндаваў амбасадару ЗША пакінуць Беларусь.