Госьць “Начной Свабоды” – кандыдат мэдычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага цэнтра анкалёгіі Павал Маісееў. Ягоная спэцыялізацыя – анкалягічныя хваробы лёгкіх.
Соўсь: У Беларусі рак лёгкіх у мужчынаў займае першае месца у структуры анкалягічных хваробаў. Чаму менавіта ў мужчынаў?
Маісееў: Цяжка сказаць – чаму менавіта ў мужчынаў, але я тут павінен удакладніць, што гэта тычыцца ня толькі беларускіх мужчынаў, але і ва ўсім сьвеце. Мабыць, у іх больш цяжкі лёс – мужчыны маюць такую вельмі дрэнную звычку – тытунь. Большасьць мужчын курыць і курыць шмат, а курэньне выклікае 30 працэнтаў анкалягічных захворваньняў.
Соўсь: А Вы самі курыце?
Маісееў: Не, ніколі.
Соўсь: Спадар Павал, з Вашага досьведу, калі хворыя трапляюць да Вас у цэнтар, у большасьці выпадкаў – у іх хвароба запушчаная, ці гэта першыя стадыі?
Маісееў: На вялікі жаль, большасьць нашых хворых зьвяртаецца па дапамогу, калі гэты працэс ужо ў трэцяй або чацьвертай стадыі.
Соўсь: Тут вельмі важнае пытаньне прафіляктыкі? Што рабіць, каб выявіць рак на самай першай стадыі?
Маісееў: На гэтае пытаньне адказаць адназначна вельмі і вельмі цяжка, бо тут цэлы комплекс праблем, зьвязаных ня столькі і ня толькі з самім хворым, але ўвогуле з той сытуацыяй, якая цяпер ня толькі ў Беларусі, але і ва ўсім сьвеце. Бо прафіляктыка – ня толькі для таго, хто рызыкуе захварэць, але і для лекараў, якія павінны абсьледаваць хворых, калі тыя зьвяртаюцца да іх першы раз. А мы маем справу з тым, што нават тое першаснае зьвяно – участковыя лекары-тэрапэўты, д
Адмоўная рыса ў хваробы – раку лёгкіх – тое, што на першай стадыі нічога не баліць
Да гэтага яшчэ варта дадаць і тое, што існуе непісьменнасьць насельніцтва наконт таго, як трэба сябе паводзіць, калі зьвяртацца да лекара. Ну і яшчэ ёсьць такая вельмі адмоўная рыса ў нашай хваробы – раку лёгкіх – тое, што на першай стадыі нічога не баліць. Балець пачынае, калі ёсьць нейкія ўскладненьні, прарастаньне ў іншыя органы і г.д.
Соўсь: А якія сымптомы павінны выклікаць трывогу, каб чалавек зьвярнуўся да лекара?
Наш народ цярплівы і найчасьцей так і адбываецца: сёньня трэба садзіць бульбу, заўтра пасьвіць кароў, а здароўе можа і пачакаць
Соўсь: Павал, напэўна Вам даводзілася гаварыць людзям, што яны хворыя на рак. Гэта цяжка. Як Вы гэта робіце? Якія словы знаходзіце? Якая тут ёсьць лекарская этыка?
Маісееў: Этыка тут, вядома, ёсьць. Але акрамя этыкі тут ёсьць яшчэ і супярэчнасьць паміж тым, што лекар ня можа і не павінен казаць хвораму пра тое, што ён хворы на рак, і тым, што ёсьць закон, паводле якога хворы мае права мець дакладную інфармацыю аб стане свайго здароўя. Маё асабістае меркаваньне на гэты конт – чалавек, калі ён хоча, ён павінен ведаць, а калі ня хоча – дык хай і ня ведае. Таму мы маем справу з тым, што нават такая сытуацыя, калі чалавек можа і думае, што ён павінен ведаць пра стан свайго здароўя ўсё, але калі даводзіцца яму пра гэта сказаць, ён упадае ў роспач і можа нарабіць нейкіх учынкаў, пра якія пасьля будзе шкадаваць, але ўжо нічога ня зьменіш. Тут вельмі складаная сытуацыя – ня толькі для хворага, але і для лекара.
Соўсь: Як вы лічыце, ці дыягназ рак ёсьць сьмяротным прысудам?
Маісееў: Усё залежыць ад таго, як чалавек ставіцца да сваёй хваробы. Калі ён здольны зь ёй змагацца і верыць у станоўчы вынік, то такога хворага і лячыць прасьцей. А калі чалавек прыйшоў да нас з думкай, што ў гэтым жыцьці ўжо ўсё страчана і ніякіх шанцаў у яго няма – такога хворага лячыць вельмі складана.
Госьцю Начной Свабоды Паўлу Маісееву 44 гады. Нарадзіўся ў Паставах. Сын вайскоўца, але дзяцінства правёў у Беларусі, адрозна ад многіх сем’яў ваенных. Марыў стаць, як бацька ваенным. Але, калі паспрабаваў паступіць, аказалася, што праблемы са здароўем. У выніку вырашыў стаць лекарам. Калі выпускнікоў разьмяркоўвалі пасьля інстытуту, на паседжаньні прысутнічаў тагачасны дырэктар Інстытуту анкалёгіі прафэсар Ігар Жакаў. Ён паслухаў развагі студэнта, падышоў да яго і запрасіў у інстытут. На той момант, як згадвае Павал Маісееў, што такое анкалёгія, ведаў толькі з падручнікаў, уяўленьня пра тое, што яго чакае, -- ня меў.
Соўсь: Павал, ніколі не пашкадавалі аб сваім выбары?
Маісееў: Ніколі не шкадаваў і буду спадзявацца ніколі ня буду шкадаваць.
Соўсь: Рыхтуючыся да нашай гутаркі я недзе прачытала, што на раньніх стадыях злаякасныя пухліны вылечваюцца цалкам больш чым у 95 працэнтах выпадкаў. Ці так гэта?
Летась я сустракаўся з сваім хворым, якога лячыў больш за 12 гадоў таму
Соўсь: А Вы можаце прывесьці прыклад Вашых пацыентаў, якія выявілі рак на раньняй ступені і жывуць ужо доўгія гады?
Маісееў: У маім прафэсійным жыцьці ёсьць такія прыклады, калі людзі жывуць і па 10, і па 12 гадоў. Летась я сустракаўся з сваім хворым, якога лячыў больш за 12 гадоў таму. Але ж мы ведаем з практыкі ва ўсім сьвеце – прыклады, як той самы Роналд Рэйган або Вацлаў Гавэл, якія былі хворыя на рак, але працавалі і былі добрымі прэзыдэнтамі...
Соўсь: Павал, а колькі каштуе лячэньне раку? Ці ў стане шараговы беларус аплаціць паўнавартаснае лячэньне?
Маісееў: У Беларусі лячэньне для беларускіх грамадзянаў бясплатнае. Усё – ад дасьледаваньня і да самых сучасных мэтадаў лекаваньня.
Госьцем Начной Свабоды быў кандыдат мэдыцынскіх навук анколяг Павал Маісееў. Ягоны жыцьцёвы дэвіз -- “Трэба рэальна глядзяць на рэчы і ніколі не паддавацца адчаю. Здаровы аптымізмам трэба выхоўваць усім нам”.