У таварыскім матчы, менскае «Дынама» разграміла навічкоў Найвышэйшай лігі «Крумкачоў» зь лікам 5:0. Свабода наведала дэбютны матч сэзону дзьвюх сталічных камандаў.
«Нас апусьцілі зь нябёсаў на зямлю». Менскае «Дынама» разграміла «Крумкачоў» у таварыскай гульні. Фотарэпартаж
![](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/944142ac-fbc4-4446-862d-ded26c45c878_w1024_q10_s.jpg)
1
![Праз скарачэньне бюджэту “Дынама” пакінулі многія ключавыя гульцы. “Крумкачы”, наадварот, ужо прывезьлі ў Менск з паўтузіна легіянэраў і дваіх беларускіх гульцоў зь іншых клюбаў](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/0dad959a-a502-48d5-ad1a-9fc06d246654_w1024_q10_s.jpg)
2
Праз скарачэньне бюджэту “Дынама” пакінулі многія ключавыя гульцы. “Крумкачы”, наадварот, ужо прывезьлі ў Менск з паўтузіна легіянэраў і дваіх беларускіх гульцоў зь іншых клюбаў
![Дзяніс Шунто, заснавальнік “Крумкачоў”, у інтэрвію Свабодзе распавёў, што каманда гатовая выступаць у Найвышэйшай лізе на 100% ](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/d750b71c-2802-426f-bfdf-eee4f757556d_w1024_q10_s.jpg)
3
Дзяніс Шунто, заснавальнік “Крумкачоў”, у інтэрвію Свабодзе распавёў, што каманда гатовая выступаць у Найвышэйшай лізе на 100%
![Паводле Дзяніса Шунто, сёньняшні матч шмат у чым вызначыць асноўны склад каманды](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/0a419ee1-6ff0-45f4-bd85-c8131a89b71f_w1024_q10_s.jpg)
4
Паводле Дзяніса Шунто, сёньняшні матч шмат у чым вызначыць асноўны склад каманды
![Першы тайм “Крумкачы” гулялі з “Дынама” на роўных, але ў другім галы пасыпаліся ў браму навічкоў](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/8040d89d-96ef-4b01-b8d2-3c647854178c_w1024_q10_s.jpg)
5
Першы тайм “Крумкачы” гулялі з “Дынама” на роўных, але ў другім галы пасыпаліся ў браму навічкоў
![Для дынамаўскіх фанатаў гэта знакавы матч. Упершыню зь лета 2015 яны вярнуліся на трыбуны ў Менску. Дагэтуль яны байкатавалі хатнія матчы каманды праз жорскае абыходжаньне зь імі міліцыі](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/0b67afa8-8f31-47d2-b53d-54e1126aed4d_w1024_q10_s.jpg)
6
Для дынамаўскіх фанатаў гэта знакавы матч. Упершыню зь лета 2015 яны вярнуліся на трыбуны ў Менску. Дагэтуль яны байкатавалі хатнія матчы каманды праз жорскае абыходжаньне зь імі міліцыі
![Яўген Касьцюкевіч, стары брамнік Крумкачоў, не прапусьціў за першы тайм ніводнага мячу. Усе пяць галоў прыйшліся на навічка з Расеі Сяргея Равякіна](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/54bdecb3-f247-4941-a707-5269b4c36589_w1024_q10_s.jpg)
7
Яўген Касьцюкевіч, стары брамнік Крумкачоў, не прапусьціў за першы тайм ніводнага мячу. Усе пяць галоў прыйшліся на навічка з Расеі Сяргея Равякіна
![Футбольны манеж у Менску быў амаль цалкам запоўнены.](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/f1dd1379-06bc-4e2e-96e8-4dcc8dff8cc6_w1024_q10_s.jpg)
8
Футбольны манеж у Менску быў амаль цалкам запоўнены.
![Футбольны манеж у Менску быў амаль цалкам запоўнены](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/8d280f9f-45a7-4bb0-9eb8-47c1310d221b_w1024_q10_s.jpg)
9
Футбольны манеж у Менску быў амаль цалкам запоўнены
![Сузаснавальнік “Крумкачоў” Васіль Глезаў (у цэнтры)](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/aac7207d-4a14-4052-9431-1f1996f8763e_w1024_q10_s.jpg)
10
Сузаснавальнік “Крумкачоў” Васіль Глезаў (у цэнтры)
![Займацца з “Крумкачамі” запрасілі двух гульцоў з Кыргызстану, што выступаюць за моладзевую зборную краіны](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/1121802d-8f47-4a64-9c5f-2f2b8a9018ff_w1024_q10_s.jpg)
11
Займацца з “Крумкачамі” запрасілі двух гульцоў з Кыргызстану, што выступаюць за моладзевую зборную краіны
![У Гутара, брамніка “Дынама”, не было шмат працы. За ўсю гульню “Крумкачы” стварылі літаральна пару вострых момантаў](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/5147dba7-ec6c-4af1-bad7-8838ab7f533c_w1024_q10_s.jpg)
12
У Гутара, брамніка “Дынама”, не было шмат працы. За ўсю гульню “Крумкачы” стварылі літаральна пару вострых момантаў
![Чарговы гол “Дынама”](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/81e17e23-d06e-4de0-9413-1316267a114d_w1024_q10_s.jpg)
13
Чарговы гол “Дынама”
![На матч прыйшоў Юры Грабоўскі - бацька гульца НХЛ Міхаіла Грабоўскага. Міхаіла “Крумкачы” заяўлялі ў склад каманды яшчэ ў 2014 годзе, калі пачыналі гуляць у Другой лізе](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/b5830613-6c2b-47ca-90fc-b03b31ac9b89_w1024_q10_s.jpg)
14
На матч прыйшоў Юры Грабоўскі - бацька гульца НХЛ Міхаіла Грабоўскага. Міхаіла “Крумкачы” заяўлялі ў склад каманды яшчэ ў 2014 годзе, калі пачыналі гуляць у Другой лізе
![І яшчэ адзін гол “Дынама”](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/5176b160-df44-4c51-9fec-e46070060e63_w1024_q10_s.jpg)
15
І яшчэ адзін гол “Дынама”
![“Нас апусьцілі зь нябёсаў на зямлю”, - сказаў брамнік Крумкачоў Яўген Касьцюкевіч у інтэрвію Прэсболу.](https://d10ox63tmr9l5h.cloudfront.net/e6f586e3-7fa1-4d0b-9eb3-0fde564e5378_w1024_q10_s.jpg)
16
“Нас апусьцілі зь нябёсаў на зямлю”, - сказаў брамнік Крумкачоў Яўген Касьцюкевіч у інтэрвію Прэсболу.