Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на расейскае нагляднае ведамства.
У ім адзначылі, што Viber парушае патрабаваньні, выкананьне якіх неабходна для «прадухіленьня пагрозаў выкарыстаньня мэсэнджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах», вярбоўкі грамадзянаў, а таксама «ў сувязі з разьмяшчэньнем супрацьпраўнай інфармацыі».
Паняцьце «арганізатар распаўсюджваньня інфармацыі» (ВРІ) было ўведзенае Расеі ў 2014 годзе і мае на ўвазе ўладальнікаў сайтаў, на якіх карыстальнікі могуць камунікаваць адзін з адным. Рэестар ВРІ вядзе «Роскомнадзор», на сьнежань 2024 года ў ім больш за 400 назваў. Кампаніі, уключаныя ў яго, абавязаны зьбіраць, захоўваць і падаваць Фэдэральнай службе бясьпекі усю інфармацыю аб узаемадзеяньнях карыстальнікаў, а таксама ўсю іх перапіску.
Форум