Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лістападзе МАЗ прадаў у Расею амаль на чвэрць менш новых грузавікоў, чым годам раней


На прахадной МАЗ
На прахадной МАЗ

У мінулым месяцы на расейскім рынку было прададзена 460 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — на 23,8% менш, чым у тым жа месяцы 2023 году (604), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскага «АСМ-холдынг».

За 11 месяцаў беларускае прадпрыемства рэалізавала 5140 адзінак гэтай тэхнікі (за адпаведны пэрыяд мінулага году — 5845). Падзеньне склала 12,1%.

Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 7-е месца ў сьпісе самых прадаваных брэндаў гэтага сэгмэнту аўтарынку Расеі, канстатавалі экспэрты. Доля на рынку, як і годам раней, склала 4,9%.

Пяцёрка лідэраў продажаў: КамАЗ (2130), SITRAK (1064), Shaanxi (954), FAW (946), Dongfeng (703).

У 2023 годзе МАЗ прадаў 6406 новых грузавікоў — на 45,9% больш, чым у 2022-м, калі было 4391 грузавік.

Яшчэ 15 чэрвеня 2023 году першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў выказваў сур’ёзную занепакоенасьць імклівым прыходам азіяцкіх вытворцаў на расейскі рынак. Ён убачыў у гэтым ясную пагрозу для беларускай прадукцыі на ім. Тады Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі так званай «саюзнай дзяржавы» «мае патрэбу ў апэратыўным прыняцьці спэцыяльных ахоўных захадаў праз актыўную экспансію кітайскіх вытворцаў».

Апошнія зьвесткі пра продаж у Расеі беларускіх грузавікоў і аўтобусаў гавораць пра тое, што Беларусь істотна страціла свае пазыцыі на рынку суседняй дзяржавы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG