Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў спробе завэрбаваць беларускага дыплямата ў Малдове


МЗС Беларусі, архіўнае ілюстрацыйнае фота
МЗС Беларусі, архіўнае ілюстрацыйнае фота

11 сьнежня МЗС Беларусі заявіла, што ўручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажанну, паведамляе БелТА.

Сьцьвярджаецца, што ноту пратэсту дыплямату ўручылі ў сувязі зь нібыта спробай польскіх спэцслужбаў «завэрбаваць беларускага дыплямата ў Малдове».

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што МЗС таксама думае над «шэрагам іншых крокаў» у адказ на гэты «абуральны інцыдэнт».

Паводле БелТА, Кшыштаф Ажанна адказаў на пытаньні дзяржаўных журналістаў наступным чынам: «Я перадам тое, аб чым мы сёньня гаварылі, у Варшаву».

Учора на дзяржаўнай тэлевізіі выйшаў чарговы прапагандысцкі фільм, у якім заявілі, што Польшча нібыта спрабавала ў Кішынёве завэрбаваць беларускага дыплямата. Сьцьвярджалася, што дыплямат адмовіўся ад супрацоўніцтва і нават зрабіў аўдыё- і відэазапісы сустрэчы. Спробу вэрбаваньня нібыта правёў у Кішынёве польскі дыплямат Марцін Грабовіч, прапанаваўшы беларускаму калегу грошы за працу на спэцслужбы Польшчы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG