Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволены журналіст Анджэй Пачобут — сярод прызэраў польскага конкурсу Grand Press


Анджэй Пачобут. Архіўнае фота
Анджэй Пачобут. Архіўнае фота

У Варшаве ў Музэі гісторыі Польшчы ўручылі прэмію Grand Press Awards, найбуйнейшага журналісцкага конкурсу краіны. Сярод узнагароджаных і беларускі палітвязень Анджэй Пачобут.

У выніку галасаваньня за званьне «Журналіст году», у якім узялі ўдзел 88 рэдакцый, узагароду атрымаў Анджэй Андрысяк, старшыня Таварыства мясцовых газэт і выдавец Gazety Radomszczańskiej. За ім ідуць Рэната Кім (Newsweek Polska) на другім месцы, Юстына Добраш-Орач (TVP) на трэцім месцы, Анджэй Пачобут на чацьвёртым і Патрык Словік (WP) на пятым, паведамляецца на сайце прэмію Grand Press Awards.

Узнагароду ад імя Анджэя Пачобута прымаў леташні Журналіст года Войцех Чухноўскі. Ён падзякаваў публіцы за тое, што яна памятае рэпрэсаванага ў Беларусі журналіста.

«Дзякуй, што памятаеце. Мы ведаем, наколькі ён незламаным застаецца ў турме. Часам мы страчваем надзею і маем шалёныя думкі. Мы працуем афіцыйна і неафіцыйна. Спадзяюся, гэты кашмар скончыцца. Учора Лукашэнка вызваліў яшчэ некалькі чалавек, але Анджэя сярод іх не было. Немагчыма ўявіць, што перажывае ён і ягоная сям’я. Дзякуй, што памятаеце», – сказаў журналіст Gazety Wyborczej Чухноўскі.

  • Анджэй Пачобут — адзін зь лідэраў незалежнага Саюзу палякаў Беларусі. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 году.
  • За публікацыю пра падзеі верасьня 1939 году журналіста абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце» — так улады ацанілі тое, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу.
  • Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра задушэньне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
  • Пачобута асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязьню прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG