Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тлумачым з Гурневічам. Чаму атачэньне Лукашэнкі сумуе па Вільні і Беластоку


«Вільня — наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі год усё часьцей гучаць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.

Пасьля 2020 году Аляксандар Лукашэнка, а ўсьлед за ім і беларускія прапагандысты ўсё часьцей сталі гаварыць і «нагадваць» пра тое, што Беласток і Вільня — «гэта беларускія землі». Да гэтага яны самі палохалі беларусаў тым, што, маўляў «за заходняй мяжой нехта вострыць зубы на беларускія землі ў Беларусі».

Чаму рыторыка чыноўнікаў і прапагандыстаў зьмянілася і навошта яны ўсё часьцей паказваюць гістарычныя мапы, якія ўключалі Беласток і Вільню ў беларускія землі, тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч:

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG