Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваныя ў нападзе на расейскага апазыцыянэра Леаніла Волкава адпушчаныя пад заклад у Польшчы


Леанід Волкаў, архіўнае фота.
Леанід Волкаў, архіўнае фота.

Двое падазраваных у нападзе на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава адпушчаныя ў Польшчы пад заклад у 11 тысяч эўра. Хто менавіта яго заплаціў — невядома. Пра гэта інфармуе DW.

Суд у Польшчы ў пятніцу, 11 кастрычніка, вызваліў з-пад варты Максімільяна К. і Ігара Ц., якія падазраюцца ў нападзе на на супрацоўніка расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Леаніда Волкава ў сакавіку 2024 году. Яны былі затрыманыя ў тым джа месяцы.

Двума днямі раней польскі суд пастанавіў, што арыштаваныя мужчыны могуць быць вызваленыя пад заклад у 50 тысяч злотых (11 650 эўра). Камэнтуючы выхад падазраваных на волю, Леанід Волкаў адзначыў, што асоба, якая ўнесла за іх заклад, застаецца невядомай.

У крымінальнай справе пра напад на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава, якую расьсьледуюць у Польшчы, восем абвінавачаных, адзін зь іх — беларус.

Прадстаўнік Нацыянальнай пракуратуры Польшчы паведамляў раней «Белсату», што ў справе нападу на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава абвінавачаньні выставілі васьмі асобам, адзін з падазраваных — грамадзянін Беларусі Віктар П. Яго падазраюць у трох злачынствах, у тым ліку паводле артыкулаў 18 і 119 Крымінальнага кодэксу Польшчы:

  • артыкул 119 — «Дыскрымінацыя», але датычыць яна гвалтоўных дзеяньняў або пагрозаў на падставе нацыянальнай, этнічнай, расавай, палітычнай ці рэлігійнай прыналежнасьці або яе адсутнасьці;
  • артыкул 18 — пра формы саўдзелу. Ён мае тры часткі: кіраваньне злачынствам або загад учыніць яго; падбухторваньне да злачынства; спрыяньне злачынству шляхам даваньня прылады, транспарту ці парадаў або бязьдзейнасьць у спыненьні злачынства.

Адносна падазраванага беларуса ўжылі меру стрыманьня ў выглядзе ізаляцыі, цяпер вядуць далейшыя працэсуальныя дзеяньні і збор доказаў. Пасьля гэтага беларусу выставяць канчатковае абвінавачаньне. Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск раней заяўляў, што напад на Волкава замовіў грамадзянін Беларусі.

Сярод падазраваных у справе пра напад на расейскіх апазыцыянэраў — расейскі юрыст Анатоль Бліноў, затрыманы 13 верасьня. Пракуратура выставіла яму тры абвінавачаньні, у тым ліку ў зьбіцьці Волкава «з прычыны ягонай нацыянальнай, палітычнай прыналежнасьці і палітычнай дзейнасьці». Бліноў арыштаваны на тры месяцы.

Расейскі «Фонд барацьбы з карупцыяй» заяўляе, што замах на Леаніда Волкава 12 сакавіка 2024 году быў замоўлены саўладальнікам кампаніі «ЮКОС» Леанідам Неўзьліным, які даручыў юрысту Блінову ўсё арганізаваць. Неўзьлін, у сваю чаргу, яшчэ 5 жніўня накіраваў у літоўскую паліцыю заяву, у якой сьцьвярджае, што Бліноў наўмысна стварае ўражаньне, што за нападам на Волкава стаіць ён (Неўзьлін).

Падчас нападу на Волкава злачынца разьбіў шкло ў машыне, распыліў сьлезацечны газ і зьбіў расейскага апазыцыянэра малатком, у выніку чаго ў мужчыны была зламаная рука.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG