Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады зноў зьбіраюцца скарэктаваць пастанову пра рэгуляваньне цэнаў


Аляксей Багданаў, архіўнае фота
Аляксей Багданаў, архіўнае фота

Сутнасьць дакумэнту, паводле слоў чыноўнікаў, «не мяняецца, захоўваюцца тыя ж падыходы».

Карэктаваньне пастановы Савету міністраў № 713 «Аб сыстэме рэгуляваньня цэнаў» рыхтуе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ). Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі 24 ліпеня ў Менску кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.

«Але мы ўводзім пэўныя навацыі, калі яны будуць ухваленыя, вядома, усімі ўдзельнікамі гэтага працэсу. Навацыі з улікам напрацаванай практыкі дадуць магчымасьць яшчэ больш эфэктыўна весьці бізнэс-працэсы», — сказаў міністар.

6 кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка па выніках нарады пра сытуацыю з цэнамі падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасьці росту цэнаў». Свае дакумэнты прынялі ўрад, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Генэральная пракуратура. Тыя, хто павысіць цэны бяз санкцыі міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю або старшыні аблвыканкаму (Менгарвыканкаму), будуць несьці адказнасьць аж да крымінальнай, абяцаў на нарадзе Лукашэнка.

Пастановай ураду ад 19 кастрычніка 2022 году № 713 уведзена рэгуляваньне цэнаў на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Пазьней зь яго выключылі некаторыя групы тавараў, улады падкарэктавалі правілы рэгуляваньня цэнаў, піша «Позірк».

29 сьнежня 2023 году ўлады прынялі новую рэдакцыю дакумэнту — ужо чацьвёртую крыху больш як за год. Згодна зь ёю без узгадненьня зь дзяржаўнымі органамі дазваляецца павышаць цэны ня больш як на 0,3% штомесяц на кантраляваныя тавары (усяго 331 пазыцыя, 124 адносяцца да харчаваньня, 207 — да нехарчовых тавараў).

19 студзеня 2024 году Багданаў паведамляў, што МАРГ «ажыцьцяўляе рэгуляваньне практычна 85% усіх цэнаў, якія ёсьць на спажывецкім рынку».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG