Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як дурылі беларусаў у 2023. Асноўныя трэнды. Відэа


Каляж: старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч
Каляж: старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава, журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч

Увесь год Радыё Свабода дбала пра вашу інфармацыйную гігіену. Мы ня толькі паказвалі, што адбывалася ў Беларусі і сьвеце, але і зьняпраўджвалі фэйкі, якія ў прамысловых маштабах прадукуе дзяржаўная прапаганда ў Беларусі. Сёньня мы прыгадаем асноўныя трэнды за 2023 год.

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

XS
SM
MD
LG