Даты дня
1581 — у горадзе Астрогу выйшаў каляндар Івана Фёдарава. Да кожнага месяца былі надрукаваныя вершы беларускага паэта Андрэя Рымшы.
1891 — у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыгентам першага канцэрту быў Пётар Чайкоўскі.
1945 — пачалося антынацысцкае паўстаньне ў Празе.
1978 — адкрыўся Горадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы.
У гэты дзень нарадзіліся
1818 — Карл Маркс, нямецкі эканаміст і філёзаф.
1819 — Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар. Ён лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.
1831 — Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Наваградзкага павету падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1846 — Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1917— Юры Багушэвіч, беларускі пісьменьнік, перакладчык.
1921 — Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог і гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.
1934 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.
1936 — Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.
1952 — Алесь Шут, мэдык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня.
1960 — Юрась Беленькі, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з кіраўнікоў КХП-БНФ.
У памяці
1821 — Напалеон I Банапарт, былы францускі імпэратар.
1977 — Людвіг Эрхард, нямецкі палітык і эканаміст, «бацька» пасьляваеннага нямецкага «эканамічнага цуду», канцлер Нямеччыны ў 1963–1966 гадах.