Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэля за перамогу над ковідам». Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 4-ы эпізод

«Галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэля за перамогу над ковідам». Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 4-ы эпізод


Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.

Прапануем чацьвёрты эпізод другога сэзону падкасту Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19».

Некалькі фрагмэнтаў

Галоўнае адкрыцьцё другой хвалі — неінвазіўная вэнтыляцыя лёгкіх праз спэцыяльныя шчыльна прылеглыя да твару маскі. Мы адкрылі гэтую мэтодыку для цяжкай дыхальнай недастатковасьці пры ковідзе самі, хоць гэта даўно вядомы мэтад рэсьпіраторнай падтрымкі.

Разам з прыходам новага галоўнага доктара ў маё аддзяленьне рэанімацыі прыйшлі «новыя ідэі». Наогул, пандэмія і зьвязаная з ёй паніка — выдатны час для вар’яцкіх ідэй, для рознага роду шарлятанаў і авантурыстаў.

Я быў сьведкам тэлефоннай размовы, у якой галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэлеўскую прэмію за перамогу над ковідам. Ідэя была простая: прызначаць высокія дозы глюкакартыкоідаў у якасьці супрацьзапаленчых сродкаў.

Неўзабаве ўзьнікла яшчэ адна «новая ідэя»: ужываньне сылдэнафілу ў рэктальных сьвечках для лячэньня каранавірусу (сылдэнафіл больш вядомы пад гандлёвай назвай Віягра). Ізноў яна была высмактаная з пальца. Мы спрачаліся з адміністрацыяй, але сілы былі няроўныя. Ад віягры ў рэктальных сьвечках мы адбіліся, а ад звышвысокіх дозаў глюкакартыкоідаў — не.

У пятым эпізодзе другога сэзону падкасту доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 14 ліпеня, вы пачуеце:

  • У шпіталь хуткай дапамогі адна за другой прыходзяць камісіі Міністэрства аховы здароўя
  • Як лячыць каранавірус — паводле пратаколаў ці ўсё ж рэкамэндацый?
  • Галоўны доктар пачынае эканоміць кісларод для хворых.
  • У шпіталь трапляюць пацыенты зь Міністэрства ўнутраных справаў, якія спрабуюць утаіць месца працы.
  • Доктар Мартаў супраць грамадзянскай вайны ў сваім аддзяленьні.
  • Мэдыкі застаюцца ў прафэсійных рамках, сілавікі — не.
  • Нормай становіцца лжэсьведчаньне і гвалт.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG