Маёнтак Neverland Ranch паблізу горада Санта-Барбара ў Каліфорніі, якое доўгі час належаў сьпеваку Майклу Джэксану, які займеў новага ўладальніка. Пакупніком стаў мільярдэр Рон Баркл, піша «Голас Амэрыкі».
Паводле газэты The Wall Street Journal, былое жыльлё памерлага 10 гадоў таму Джэксана і ўчастак зямлі плошчай прыкладна 1,1 тысячы гэктараў, былі прададзеныя за 22 млн даляраў. У 2016 годзе за гэты аб’ект нерухомасьці прасілі 100 мільёнаў, а ў 2016 годзе — 67 млн. Джэксан набыў гэты маёнтак у 1988 годзе за за 19,5 млн.
Neverland быў любімым месцам жыхарства «караля поп-музыкі». Тут ён прымаў дзяцей, у тым ліку і тых, хто абвінавацілі яго ў сэксуальных дамаганьнях — судовы працэс, які прайшоў у 2005 годзе, завяршыўся апраўданьнем Джэксана. Пасьля заканчэньня працэсу, Джэксан пакляўся не вяртацца ў Neverland. Пазьней маёнтак быў пераназваны і цяпер завецца Sycamore Valley Ranch.
На тэрыторыі маёнтка знаходзяцца некалькі будынкаў, кінатэатар на 50 месцаў, танцавальная студыя, заапарк, чыгунка і іншае.
Прадстаўнік пакупніка заявіў, што зьдзелка зробленая ў інвэстыцыйных мэтах.