Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Драмтэатар імя Горкага закрыецца на капітальны рамонт


Рускі тэатар у Менску
Рускі тэатар у Менску

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага з траўня пачынаецца капітальны рамонт. Пра гэта журналістам напярэдадні Міжнароднага дня тэатру, які адзначаецца 27 сакавіка, расказаў мастацкі кіраўнік тэатру Сяргей Кавальчык.

Падчас рамонту мадэрнізуюць сцэну і ўсталююць новае асьвятленьне.

Спадар Кавальчык сказаў, што ў найбліжэйшых плянах — адзначэньне юбілею рэжысэркі Валянціны Ераньковай. Яна 26 красавіка прадставіць гледачам спэктакль «Дзявочнік».

Пасьля гэтага тэатар пяройдзе на пляцоўку Палаца культуры прафсаюзаў. Вярнуцца ў адрамантаваную і мадэрнізаваную залю плянуюць у лістападзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG