Такую ўзнагароду паэт атрымаў ад лiтоўскага Міністэрства замежных спраў за пераклады зь літоўскай мовы на беларускую.
Урачыстае ўзнагароджаньне адбылося 7 ліпеня, падчас сьвяткаваньня Дня каранацыi Мiндоўга ў амбасадзе Літвы ў Менску.
Атрымаўшы ордэн, Алесь Разанаў выступіў перад амбасадарам Эвалдасам Ігнатавічусам на літоўскай мове.
Алесь Разанаў — беларускі пісьменьнік, перакладчык зь літоўскай, латыскай, грузінскай, баўгарскай, сэрбскай, чэскай, ангельскай моў.