Пра гэта паведамляе Газета.ру. У рэгіянальным упраўленьні Рассельгаснагляду паведамілі, што сыр невядомага паходжаньня трапляе пад прэзыдэнцкі ўказ аб зьнішчэньні.
«Яго не трэба дасьледаваць у сувязі з тым, што паходжаньне сыру невядомае. Маркіровак на прадукце ў момант яго затрыманьня не было», — удакладнілі ў ведамстве.
Паводле Памежнага ўпраўленьня ФСБ па Белгарадзкай і Варонежскай абласьцях РФ, амаль 7 тон сыру былі арыштаваныя тыдзень таму ў Краснаярускім раёне. Каля 1,3 тоны прадукту былі выяўленыя ў грузавіку ў памежнай зоне. Пазьней яшчэ 5,4 тоны такога ж сыру былі знойдзеныя на тэрыторыі аднаго з прыватных домаўладаньняў. Прадукцыя была затрыманая і канфіскавана.