Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі больш давяраць Лукашэнку, — НІСЭПД


Электаральны рэйтынг прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі за пяць месяцаў вырас на 5 %. Пра гэта сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сакавіку 2014 году НІСЭПД.

Калі ў сьнежні 2013 году рэйтынг складаў 34,8 %, то сёньня ён дасягнуў 39, 8 %.

Гэтаксама колькасьць тых, хто давярае прэзыдэнту перавысіла колькасьць тых, хто не давярае: калі ў сьнежні было 37,7 % vs. 47 %, то сёньня 45,9 % vs. 44,1 %.

У той жа час, нягледзячы на рэйтынг кіраўніка дзяржавы, колькасьць тых, хто лічыць, што «ў цэлым сытуацыя ў нашай краіне разьвіваецца ў няслушным кірунку», ўсё яшчэ перавышае колькасьць тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглага меркаваньня — 46,2% vs. 40,2%.

Таксама сярод беларусаў зьніжаецца давер да апазыцыі. Свой давер да апазыцыных партыяў засьведчылі толькі 14,9 %, сказалі, што не давяраюць, — 66,3 % (у сьнежні было 15,8 % vs. 63,4 %).

Колькасьць тых, хто адчувае сябе ў апызыцыі да дзейнай улады, зьменшылася — калі ў сьнежні такі так лічылі 18,9 %, то сёньня 16,6 %.

Разам з тым ідэю вылучэньня на прызыдэнцкіх выбарах 2015 году адзінага кандыдата ад апазыцыі падтрымлівае 40,9 % (не падтрымліваюць 14,1 %, траціна лічыць, што «гэта ня важна»).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG