00:51
16.4.2014
Мінюст Украіны заяўляе пра забойствы і выкраданьні людзей у Крыме
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны зьвярнулася да шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку да Эўрапейскага Камітэту супраць катаваньняў, Упраўленьняў Вярхоўнага камісара ААН і Камісара ЭЗ у правах чалавека, са скаргамі на парушэньне правоў чалавека ў Крыме.
Паводле міністра юстыцыі Ўкраіны Паўла Пятрэнкі, у Крыме зьдзяйсьняюцца забойствы і выкраданьні цывільных асоб і вайскоўцаў, утрыманьне людзей у закладніках. Акрамя таго, гаворка ідзе аб навязваньні грамадзянам Украіны расейскага грамадзянства, парушэньне правоў на адукацыю, сацыяльную абарону, свабоду слова.
19:15
15.4.2014
З фасада Данецкай адміністрацыі зьнялі герб Украіны
У Данецку з фасада будынка абласной адміністрацыі невядомыя зьнялі герб Украіны.
Гэтыя мужчыны былі ў чорных балаклавах і цывільным, а адзін — у вайсковай форме.
Масіўны герб памерам каля двух мэтраў быў зьняты з дапамогай трасоў і ськінуты на зямлю. Пры дэмантажы гучаў «Рускі марш». За гэтым назірала невялікая колькасьць прарасейскіх мітынгоўцаў, перадае УНИАН.
18:42
15.4.2014
Украінскія войскі ўзялі пад кантроль аэрапорт Краматорску
Украінскія вайскоўцы ў выніку бою ўзялі пад кантроль аэрапорт Краматорск, які знаходзіўся ў руках прарасейскіх сілаў. Гэта пацьвердзіў агенцтву Інтэрфакс і прадстаўнік сэпаратыстаў : «Перастрэлка больш не вядзецца. З нашага боку ёсць адзін паранены. Інфармацыі аб пацярпелых з боку тых, хто нападаў на нас, няма».
У той жа час ён падкрэсліў, што сам Краматорск застаецца пад кантролем прарасейскіх сілаў. «Нас сапраўды выбілі з аэрапорта, але горад пад нашым кантролем, нікога туды не пусьцім».
18:10
15.4.2014
Баявікі ў Славянску раздалі аўтаматы і гранатамёты, адабралі зброю ў міліцыі
Па словах мэра горада Нелы Штэпы, баевікі прыехалі ў Славянск, раздалі насельніцтву каля тысячы аўтаматаў, сотні гранатамётаў. Як перадае УНІАН, пра гэта Нэля Штэпа заявіла журналістам пасьля нарады мэраў і кіраўнікоў раённых адміністрацый Данецкай вобласьці пад кіраўніцтвам губэрнатара Сяргея Таруты.
18:01
15.4.2014
Мінабароны Украіны пачало спэцапэрацыю ў Краматорску, у аэрапорце вядзецца бой
Мінабароны Украіны паведаміла аб правядзеньні Узброенымі сіламі спэцапэрацыі ў Краматорску Данецкай вобласьці.
«Удадзены час праходзіць спэцапрацыя ў Краматорску», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс- Украіна» ў прэс — службе Мінабароны, камэнтуючы інфармацыю мясцовых СМІ і відавочцаў аб наяўнасьці ваеннай тэхнікі і гуках стрэлаў у гэтым горадзе.
Іншых камэнтароў прэс-служба Мінабароны не дае.
З вайсковай часткі, размешчанай побач з аэрадромам, паведамляюць, што пачаўся штурм адміністрацыйнага будынка аэрадрома. Над месцам падзеяў кружаць самалёты .
Каардынатар сіл самаабароны Луганскай вобласьці Аляксей Чміленка пацьвердзіў «Інтэрфаксу» па тэлефоне інфармацыю аб вядзеньні бою ў аэрапорце Краматорск. Паводле спадара Чміленкі, на ўездах у Краматорск і Славянск вялікая канцэнтрацыя бронетэхнікі.
14:04
15.4.2014
Сэпаратысты па-ранейшаму ўтрымліваюць будынак Данецкай адміністрацыі
13:27
15.4.2014
У Горлаўцы шахцёра пабілі за словы пра «маскоўскіх захопнікаў»
12:02
15.4.2014
Былыя майданаўцы адбылі на перадавую, — Парубій
Першы батальён Нацыянальнай гвардыі, сфармаваны з добраахвотнікаў Самаабароны Майдана, адбыў на перадавую, паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Парубій:
«У байцоў высокі баявы дух і гатоўнасьць бараніць Украіну. Там вельмі няпроста. Я гэта ведаю — нядаўна вярнуўся з Луганску, дзе правёў цэлы тыдзень. Але я ўпэўнены — мы пераможам, таму што з намі Бог і Ўкраіна».

12:01
15.4.2014
У Данецку ствараюць батальён для абароны ад расейскай агрэсіі
У Данецку пачалося фармаваньне батальёна тэрытарыяльнай самаабароны ад расейскай агрэсіі. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў Facebook адзін з каардынатараў народнай самаабароны Данбаса Сямён Сяменчанка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва UNIAN.
«Прызыўнікі будуць забясьпечаныя ўсім неабходным. Адказныя за правядзеньне мабілізацыйных мерапрыемстваў сёньня зьвяжуцца і арганізуюць другую партыю прызыўнікоў. Другая партыя — адпраўляецца заўтра», — гаворыцца ў паведамленьні.