10:03
20.2.2014
На Майдане рэзка абвастрылася абстаноўка
Адзін з пратэстоўцаў атрымаў агнястрэльнае раненьне, — заявілі са сцэны Майдана. Тэрмінова клічуць лекараў.
Гучаць выбухі пэтардаў, палаюць шыны, Майдан задымлены
Гучаць захады «Хутка будаваць абарону».
09:56
20.2.2014
Пуцін пагутарыў з Мэркель пра Ўкраіну
Адбылася тэлефонная размова прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна зь канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Палітыкі «грунтоўна абмеркавалі драматычныя падзеі ва Ўкраіне і выказалі сур'ёзную заклапочанасьць рэзкім абвастрэньнем ўнутранага супрацьстаяньня, якое прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр. Кіраўнік расейскай дзяржавы і канцлер ФРГ таксама выказалі сумеснае меркаваньне адносна неабходнасьці прыняцьця тэрміновых захадаў у мэтах садзейнічаньня стабілізацыі становішча ва Ўкраіне», -- гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Крамля.
Пуцін падкрэсьліў: важна, каб заходнія краіны адмовіліся ад абвінавачваньняў на адрас кіраўніцтва Ўкраіны, а таксама жорстка асудзілі «вінаватых у арганізацыі супрацьпраўных экстрэмісцкіх і тэрарыстычных дзеяньняў».
09:45
20.2.2014
У Хмяльніцкаму спалілі будынак СБУ
09:37
20.2.2014
На Майдане злавілі снайпэра
Поймали снайпера. Он в штабе.
— ЄВРОМАЙДАН (@euromaidan) 20 февраля 2014
09:32
20.2.2014
Пад Палтавай цітушак «раззброілі» і адправілі ў Данецк
Ноччу на 20 лютага пад Лубнамі на Палтаўшчыне мясцовыя жыхары спынілі тры аўтобусы зь цітушкамі, якія кіраваліся ў Кіеў.«Чулі, што міліцыя не прапускае людзей у Кіеў. Вырашылі зь мясцовымі актывістамі пайсьці на блёк-пост ДАІ, які ў пачатку аб’яздной дарогі, пракантраляваць сытуацыю. Раптам бачым: па трасе на Кіеў, адзін за другім едуць тры аўтобусы. Нумары данецкія. Вырашылі спыніць і праверыць, што там за пасажыры», — сказаў Gazeta.ua мітынгоўца з Лубнаў Аляксандр Жданенка.
Паводле ўкраінскай прэсы, у салёнах аўтобусаў сядзела каля 80 маладых хлопцаў спартовага целаскладу. З сабой яны везьлі драўляныя палкі і каскі. Актывісты канфіскавалі гэтыя прадметы. Цітушак пашыхтавалі каля аўтобусаў і запатрабавалі на відэакамэру назваць імя і прозьвішча кожнага, месца прызначэньня і мэту паездкі.
Аўтобусы адправілі назад, у Данецк. У Харкаў іх будзе суправаджаць машына ДАІ, у якой разам зь міліцыянтамі паехалі двое мясцовых актывістаў.
09:27
20.2.2014
Міліцыя хоча прарваць абарону каля кансэрваторыі
Міліцыя спрабуе падпаліць кансэрваторыюЯк паведамляе Еспресо.TV, міліцыянты кідаюць у будынак кансэрваторыі кактэйлі Молатава, а іншыя тым часам страляюць па людзях.
Пратэстоўцы апэратыўна тушаць будынак вогнетушыцелямі.
08:57
20.2.2014
Чакаецца Новы раўнд перамоваў. Януковіч ня хоча ў адстаўку
У чацьвер, 20 лютага, у 9 раніцы працягнуцца перамовы Віктара Януковіча і апазыцыі.
Гэта будзе ўжо сёмая сустрэча бакоў. На папярэднім, які адбыўся учора, Віктар Януковіч катэгарычна адмаўляецца казаць аб сваёй адстаўцы і ўдзеле ў перамовах Эўразьвязу ці ЗША. Апазыцыя са свайго боку адмаўляецца ад ў адказ прапановы Віктара Януковіча аб удзеле ў перамовах Расеі.
08:49
20.2.2014
08:35
20.2.2014
08:34
20.2.2014
08:33
20.2.2014
У Кіеве не працуюць амбасады Вялікабрытаніі і Канады
«У сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ва Ўкраіне, амбасада Вялікай Брытаніі часова закрыта для наведвальнікаў», — гаворыцца ў паведамленьні дыпляматычнага прадстаўніцтва.
Тым часам, на афіцыйным сайце амбасады Канады ва Ўкраіне паведамляецца, што ад 18 лютага візавы аддзел амбасады будзе часова зачынены. У афіцыйным паведамленьні амбасады Канады ва Ўкраіне сьцьвярджаецца, што пра аднаўленьне работы прадстаўніцтва будзе абвешчана асобна.

08:29
20.2.2014
Ноччу на аточаным спэцназам і Ўнутранымі войскамі Майдане незалежнасьці працягвалася крохкае замірэньне.
А 9-й гадзіне сёньня чакаецца аднаўленьне перамоваў лідэраў апазыцыі і Януковіча. Павінна аднавіць сваю працу Вярхоўная Рада. На сёньня Януковіч абвясьціў дзень жалобы.
Мэтро ў Кіеве не працуе, Майдан незалежнасьці блякаваны пастамі міліцыі амаль з усіх бакоў. Тым не меней папаўненьне у шэрагі пратэстоўцаў працягваецца. Дэманстранты захапілі і абсталявалі для сваіх патрэбаў новыя адміністрацыйныя будынкі на Храшчаціку. Спынены рух цягнікоў са Львова ў Кіеў.
Сёньня Эўразьвяз разглядае ўвядзеньне санкцыяў адносна вінаватых у гвалце. Учора такія санкцыі ўвялі ЗША.