«Нас ніхто не інфармаваў пра яго. Ніхто не тэлефанаваў. І ганца не пасылаў», – сказаў ён.
Палітык таксама лічыць неабходным атрымаць згоду Майдана на правядзеньне перамоваў з уладамі. «Мы павінны атрымаць санкцыю ад народа», – дадаў Цягнібок.
Ён называе непрымальнай прапанову былога прэзыдэнта Леаніда Краўчука аб тым, што ўкраінскі «круглы стол» павінен адбывацца без удзелу эўрапейскіх палітыкаў.
«Наадварот, яго трэба праводзіць з удзелам трэцяга боку», – дадаў Цягнібок.
У сваю чаргу намесьнік старшыні партыі «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў сказаў, што для пачатку перамоваў «улады павінны выканаць нашы патрабаваньні», у прыватнасьці, аб вызваленьні затрыманых актывістаў.
Дэпутат Мікалай Таменка дадаў, што апазыцыя можа праводзіць перамовы толькі зь Януковічам, «пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў і са зразумелым парадкам дня», – удакладніў ён.
«Ні танцоры, ні фігурысты, ні палітычныя пэнсіянэры не павінны вырашаць лёс Украіны», – заявіў Таменка.
На «круглы стол» дзеля аднаўленьня палітычнай стабільнасьці ва Ўкраіне, які пачаўся ў 14.00 у Палацы «Украіна», ніхто зь лідэраў апазыцыі не прыйшоў.
Ад адміністрацыі прэзыдэнта на нарадзе прысутнічае Марына Стаднійчук, ад ураду – віцэ-прэм'ер Аляксандар Вілкул, таксама ў сустрэчы бяруць удзел сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Рыбак, кіраўнік фракцыі Партыі Рэгіёнаў Аляксандар Яфрэмаў, дэпутат Уладзімер Літвін. Прысутнічае лідэр КПУ Пётар Сіманенка.
Раней прэзыдэнт Віктар Януковіч падтрымаў ідэю Леаніда Краўчука аб скліканьні «круглага стала» для пошуку выхаду з палітычнага крызісу.
Аднак у аўторак раніцай ён сустрэўся з экс-прэзыдэнтамі адзін у сябе ў кабінэце.
Тым часам у Кіеве сілавікі заблякавалі ўрадавы квартал, зь якога выціснулі маніфэстантаў. Станцыі мэтро «Хрышчацік» і «Майдан Незалежнасьці» ізноў зачынілі.