Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі праваабаронцу Алега Воўчака


Алег Воўчак
Алег Воўчак
27 студзеня ў Менску быў затрыманы міліцыянтамі вядомы праваабаронца Алег Воўчак. Як паведаміў сам Алег Воўчак праз тэлефон, яго затрымалі на вуліцы і адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе склалі пратакол аб дробным хуліганстве. Праваабаронцу будуць судзіць у панядзелак у Цэнтральным судзе Менску, а да таго часу адправяць пад варту ў цэнтар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Больш на сувязь Алег Воўчак не выходзіў.

Вядома, што да інцыдэнту Алег Воўчак быў на пошце, адпраўляў адтуль газэту «Народная воля» для праваабаронцы Івана Крука з Астраўца.

Алег Воўчак — былы «аўганец», пасьля вяртаньня з Аўганістану працаваў у ворганах пракуратуры, сьледчы ў асабліва важных справах. У канцы 1990 гадоў кіраваў Цэнтрам прававой дапамогі насельніцтву, які страціў рэгістрацыю пасьля актыўнай абароны ахвяр трагедыі на Нямізе ў 1999 годзе.

У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году Алег Воўчак быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, асуджанага да 5 з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Пасьля актыўна дапамагаў асуджанаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, зь якім яго аб’ядноўвае аўганскі вопыт. Актыўны ўдзельнік шматлікіх кампаній за вызваленьне палітвязьняў, у тым ліку вязьняў Плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG