У Менску ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася цырымонія ўганараваньня штогадовай прэміяй "Залаты апостраф", якую заснавала рэдакцыя незалежнага літаратурнага часопісу "Дзеяслоў".
Сёньняшняя імпрэза была прысьвечана дзьвюм падзеям: выхаду 50-га нумару часопісу "Дзеяслоў" і ўручэньню штогадовай прэміі ляўрэатам гэтага часопісу – "Залаты апостраф". У намінацыі "проза" ляўрэатам стаў Вінцэсь Мудроў. Ён быў намінаваны на гэтую прэмію, як паведаміў старшыня журы і галоўны рэдактар часопісу "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч, ужо пяты раз. Нарэшце ён яе атрымаў. Але не атрымаў уласна, бо па стану здароўя не прысутнічаў на гэтай імпрэзе. У намінацыі "паэзія" прэмію атрымала маладая паэтка Вольга Гапеева. Яна так разгубілася ад нечаканасьці, што забылася ўсе свае вершы і нічога ня стала чытаць з уласнай творчасьці. Ёй на дапамогу прыйшоў адзін з нумароў часопісу "Дзеяслоў", у якім друкаваліся яе пераклады, якія яна і прачытала.
У намінацыі "дэбют" штогадова ўручалася адна прэмія, але, як сказаў Барыс Пятровіч, было крыўдна, таму што дэбютантамі былі і паэты, і празаікі. Таму ад сёлета ў намінацыі "дэбют" уручаецца дзьве прэміі: адна празаіку, адна паэту.
Настасься Кухарэнка і Франак Вячорка атрымалі прэміі ў намінацыях "дэбют у паэзіі" і "дэбют у прозе" адпаведна.
Франак Вячорка так пракамэнтаваў атрыманьне прэміі: "Для мяне гэта, безумоўна, вялікі гонар, але і вялікі абавязак, абавязак працаваць над сабой, пісаць і далей. Падчас войска я ўцягнуўся ў літаратуру. Шмат чытаў, шмат пісаў. І адно з такіх апавяданьняў трапіла на старонкі "Дзеяслова". Я маю некалькі ідэяў на будучыню. Зьбіраюся напісаць гісторыю свайго саслужыўца, звычайнага хлапца зь вёсцы, які ўсё жыцьцё марыў стаць спэцназаўцам.
Анатоля Вярцінскага ўганаравалі прэміяй "За высокія дасягненьні ў сучаснай беларускай літаратуры".