Напярэдадні стала вядома, што некаторыя творы цэнзура запатрабавала зьняць з экспазыцыі. Спробы мастакоў адстаяць іх не далі жаданых вынікаў. Старшыня суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін так пракамэнтаваў сытуацыю:
“Чорны сьпіс дзейнічае. Вось усё, што магу сказаць. Спадцішка, тэлефонныя званкі і так далей, і таму падобнае. Па гэтаму далей я гаварыць нічога ня буду. Пабачыце – будзе вялікая праполка твораў”.
Спадар Марачкін ня стаў удакладняць, пра якія канкрэтна творы і якіх мастакоў ідзе патрабаваньне цэнзуры зьняць іх з экспазыцыі. Вядома, што свае працы для гэтай выставы прадставілі Р. Батальёнак, Г. Драздоў, А. Марачкін, В. Мікіта, М. Назарчук, Г. Скрыпнічэнка, В. Маркавец, А. Родзін, В. Сьвентахоўская, М. Купава, А. Цыркуноў, М. Яніцкая і іншыя мастакі, што ўваходзяць у суполку.
Спадар Марачкін таксама адмовіўся назваць, хто стаіць за гэтым патрабаваньнем. Але выглядае, што яно тычыцца тых працаў, якія наўпрост ці ўскосна зьвязаныя з тэмай падзеяў 19 сьнежня.
Сакавіцкая выстава мастакоў, якіх ад 1991 году аб’ядноўвае суполка “Пагоня”, традыцыйная. За часы Лукашэнкі традыцыйнымі сталі і праблемы з экспазыцыяй.
Некалькі гадоў яе ўвогуле не дазвалялі ладзіць у Палацы мастацтва. Непрыняцьце выклікала сама ідэя прысьвячаць гэтую выставу да Дня Волі. Сёлета фармальна яна прысьвечаная дваццацігодзьдзю суполкі, але час яе правядзеньня абраны адмыслова да 25 сакавіка. Калі нічога ня зьменіцца і выстава, як заплянавана, адчыніцца сёньня а 17.30, то яе можна будзе пабачыць да 27 сакавіка. Ці, прынамсі, тое, што ацалее ў экспазыцыі пасьля цэнзурнай праполкі.