Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыгоды “ашаломленага”мастака ў Эўропе і дома


Артур Клінаў
Артур Клінаў

Сёньня ў кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца прэзэнтацыя новага рамана Артура Клінава “Шалом”. Аўтар і арганізатары вырашылі перанесьці ў яе атмасфэру твора і антураж прыгодаў галоўнага героя.

Артур Клінаў – пісьменнік, мастак, галоўны рэдактар часопіса pARTisan, аўтар фотаальбому “Горад Сонца” і кнігі “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца”.

Новы раман Артура Клінава “Шалом” распавядае пра бэрлінска-варшаўска-менска-магілёўскія прыгоды беларускага мастака. Ён набыў антыкварную кайзэраўскую каску, уздзеў яе на голаў і катэгарычна адмаўляецца здымаць абнову. Так у ёй і вандруе цераз межы-мытні з Эўропы дамоў. Натуральна, што прыгодаў у такім выглядзе ды яшчэ на добрым падпітку мае з коптурам.


Сюжэт твору прадыктаваў фармат прэзэнтацыі, кажа арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ” Павал Касьцюкевіч.

“Нас чакае продаж раману “Шалом” і з гэтым зьвязаныя прызы пакупнікам. Ладная частка іх будзе датычная да, так бы мовіць, спірытусовых падзеяў – чаркаваньне з аўтарам, брудэршафт і падарункі ў выглядзе сьпіртовых напояў і іншае”.

Рэшта прызоў таксама небанальная, зазначае спадар Касьцюкевіч:
“Там ёсьць яшчэ акуляры Валянціна Акудовіча і ўсякія брашуркі савецкай пары досыць такія пацешныя. Так што ня варта гэта ўсё зьвязваць выключна з алькаголем – гэта такая арт-прэзэнтацыя”.

Прызы чакаюць першых пяцьдзесят пакупнікоў новага раману Артура Клінава. Астатніх – істотная зьніжка кошту твора, які, дарэчы цягам лютага” будзе прадавацца па зьніжаным кошце выключна ў кнігарні “логвінаЎ”.

Пачатак імпрэзы ў кнігарні “логвінаЎ”, што месьціцца ў сталічнай галярэі “Ў”, а 15 гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG