Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю прайшла ў Празе


"Той, хто выйграе выбары, не зьбівае свайго народу"
"Той, хто выйграе выбары, не зьбівае свайго народу"
19 студзеня ў чэскай Празе прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі і пацярпелымі пасьля выбараў 19 сьнежня. Арганізавала пратэст моладзевая фракцыя Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыі пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Падчас акцыі быў зачытаны зварот арганізатараў акцыі ў беларускае пасольства. Гучалі словы салідарнасьці з пацярпелымі ад хвалі рэпрэсіяў у Беларусі.

Гэта акцыя – першая з шэрагу заплянаваных Міжнародным саюзам сацыялістычнай моладзі ECOSY. Кампанія будзе праводзіцца каля беларускіх амбасадаў па ўсёй Эўропе.


У чацьвер беларускі пасол у Чэхіі Ўладзімер Марковіч зьбірае ў Празе журналістаў, каб патлумачыць пазыцыю афіцыйнага Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG