Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні за акцыю салідарнасьці ў Наваполацку


Транспарант насупраць гарвыканкаму
Транспарант насупраць гарвыканкаму
У Наваполацкі гарадзкі аддзел міліцыі былі забраныя Віктар Калесьнік і Аляксандар Калінцаў. Яны выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі «Свабоду зьняволеным!» і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ.

Віктар Калесьнік, які падчас выбарчай кампаніі быў даверанай асобай Андрэя Саньнікава, і Аляксандар Калінцаў, таксама прыхільнік гэтага кандыдата, выйшлі на акцыю салідарнасьці ўдвух. А рыхтаваліся да яе загадзя: транспарант сіняга колеру з партрэтамі вязьняў і патрабаваньнем іх вызваленьня атрымаўся каля пяці мэтраў у даўжыню. Пад партрэтамі — надпіс «Нас больш, чым вы думаеце». Відавочна, зварот быў адрасаваны ў тым ліку й тым, хто працуе ў дзяржустанове насупраць — у наваполацкім гарвыканкаме.

Акцыя, якую пасьпелі ўбачыць дзясяткі мінакоў, працягвалася ўсяго некалькі хвілін. Спадароў Калесьніка і Калінцава затрымалі міліцыянты на чале з намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Дзьмітрыем Маісеенкам.

Як заявілі супрацоўнікі міліцыі, Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG