Зь вязьнем Івацэвічкай калёніі Мікалаем Аўтуховічам у калёніі сустрэўся ягоны адвакат Павал Сапелка. Андрэя Бандарэнку трымаюць ў адмысловай камэры і забараняюць перадаваць яму цёплыя рэчы.
Адвакат Павал Сапелка прыехаў на сустрэчу зь Мікалаем Аўтуховічам на ягоную просьбу. Адвакат з падабаронным ня бачыліся некалькі месяцаў, і таму я спытаў, як выглядае Мікалай Аўтуховіч, як ён пачуваецца.
Сапелка: «Стаў яшчэ худзейшы. Галоўная праблема такая, што Аўтуховічу зусім ня лечаць зубы, хаця раней яму абяцалі, што лячэньне, якое нібыта пачалося ў Менску падчас знаходжаньня ў сьледчым ізалятары, будзе працягнутае ў калёніі. Але гэтага не адбылося. Увогуле яго там „прэсуюць“, як кажуць, па поўнай.
Зубы ня лечаць, амністыю да яго ўжываць адмовіліся. Нават год з тэрміну не зьнялі. Адміністрацыя калёніі дамагаецца, каб ён прызнаў сябе вінаватым і падпісаў расьпіску аб правапаслухмяных паводзінах. І каб ён удзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці. Ён адмаўляецца, і адпаведна яго лічаць парушальнікам парадкаў, хаця гэта зусім не адпавядае рэчаіснасьці».
У калёніі адносна Мікалая Аўтуховіча чыняць розныя правакацыі, кажа адвакат Павал Сапелка. Гэта робяць некаторыя вязьні калёніі, але адвакат не выключае, што ініцыююць такія правакацыі іншыя людзі, каб зрабіць знаходжаньне Мікалая Аўтуховіча ў калёніі невыносным і каб былі падставы абвінаваціць яго ў парушэньнях турэмных парадкаў. Павал Сапелка праз мэдыі зьвярнуўся ў сувязі з гэтым да праваабаронцаў:
«Зьвяртаюся наўпрост да праваабарончых арганізацый і прашу іх у межах іх паўнамоцтваў і іх кампэтэнцыі зьвяртацца ў нацыянальныя і наднацыянальныя арганізацыі. Мэта —спрыяць таму, каб Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў не парушаў правы асуджанага Мікалая Аўтуховіча. Дакладней, незаконна асуджанага Мікалая Аўтуховіча».
Вязень Бабруйскай калёніі, прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка, дагэтуль знаходзіцца ў адмысловай камэры для парушальнікаў турэмных парадкаў — гэтак званай ПКТ. Паводле начальніка турмы там Андрэя пратрымаюць да 13 сьнежня. На гэтым тыдні бацька вязьня Валер Бандарэнка быў на прыёме ў начальніка турмы, але той не дазволіў перадаць Андрэю Бандарэнку у камэру цёплыя рэчы. «Лістоў ад сына няма», — кажа Валер Бандарэнка.
«Сваволю вакол чыняць, нічога не баяцца. Але будзем спадзявацца на лепшае. Што нам застаецца…».

вязьні, лістапад 2010
Даведка Свабоды
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч і былы вайсковец Уладзімер Асіпенка, якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэракту супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, сваёй віны ў судзе не прызналі і заявілі, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць. Абодва былі арыштаваныя 8 лютага 2009 году. Мікалая Аўтуховіча суд пакараў на 5 гадоў 2 месяцы зьняволеньня за незаконнае захоўваньне патронаў, Уладзімер Асіпенка атрымаў 3 гады да незаконнае абыходжаньне са зброяй. Былы міліцыянт Міхаіл Казлоў, якога таксама асудзілі па гэтай справе, у жніўні вызваліўся паводле амністыі пасьля году арышту.
Актывіст АГП Андрэй Бандарэнка вінаватым сябе не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. У прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. У пачатку 2010 году прадпрымальніка асудзілі на 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці за крадзеж маёмасьці фірмы. За кратамі Бандарэнка знаходзіцца зь сярэдзіны 2009 году.