Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах пройдзе выстава памяці зьніклых


У нідэрляндзкім горадзе Эйндховене (пабраціме Менску) рыхтуецца цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых беларусаў і ўрачыстае адкрыцьцё фотавыставы “Зьніклыя, але не забытыя”.

Валерыя Красоўская
Як паведаміла Радыё Свабода актывістка кампаніі “Мы памятаем” Валерыя Красоўская, у адзінаццатую гадавіну гвалтоўнага зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага 16 верасьня у царкве сьв. Кацярыны ў Эйндховене ў 15.30 прадстаўнік мэрыі Стаф Дэпла адкрые фотавыставу, прысьвечаную барацьбе за праўдзівую інфармацыю аб зьнікненьнях у Беларусі. Выстава працягнецца да 30 верасьня.

Два гады таму, 16 верасьня 2008 г., пры ўдзеле муніцыпальных уладаў Эйндховену, былі пасаджаныя чатыры дубкі ў памяць гвалтоўна зьніклых Юрыю Захаранку, Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскім і Зьміцеру Завадзкім.

Лео Мессман
Сёлета цырымонію ўшанаваньня памяці распачне актывістка кампаніі “Мы памятаем” Валерыя Красоўская. Свой новы твор прачытае паэт Лео Мессман, чый верш выгравіраваны на шыльдзе каля памятных дрэваў.

Удзельнікі цырымоніі ўшануюць хвілінай маўчаньня памяць журналіста Алега Бябеніна.
XS
SM
MD
LG