ВОБЛАЧНА...
...ды навальнічна. Тэмпэратура: 15 — 23 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
А 16.00 прэзентацыя кнігаў Гісторыка Андрэя Катлярчука ў канферэнц-залі Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (праспэкт Незалежнасьці, 116).
А 19.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў межах выставы "Георг Базеліц. Друкаваная графіка 1965-1992" адбудзецца канцэрт паэта і выканаўцы ўласных песень Алеся Камоцкага. Бард прэзэнтуе адзін з апошніх сваіх альбомаў пад назваю "З бацькоўскай кружэлкі".
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
Саміт Эўразьвяз-Расея ў Растове-на-Доне.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца ў Вашынгтоне з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньяху.
Рада балтыйскіх краінаў зьбіраецца ў Вільні.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1862 на ўсёй тэрыторыі ЗША скасавана рабства.
У 1910 у Гомелі заснаваная першая беларуская футбольная каманда ПГФК.
У 1926 нарадзілася амэрыканская кінаакторка Мэрылін Манро (пам. 1962).
У 1990 прэзыдэнт ХША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень дзяцей.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Сон у летнюю ноч"
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
"Спачатку дзеці любяць сваіх бацькоў; калі падрастаюць, пачынаюць іх судзіць; часам ім выбачаюць." Оскар Уайлд.
"Нам не пашанцавала зь дзецьмі — усе яны павырасталі." Крыстафэр Морлі.
"У змрочную часіну я пытаю: Як можна нараджаць дзяцей на гэты сьвет? А адказ гучыць зусім ясна: Можна, бо няма ніякага іншага сьвету, і дзіця ня можа прыйсьці на гэты сьвет ніякім іншым чынам". Робэрт Бро.