Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мовы меней, актыўнасьці болей


Алена Анісім. Алена Анісім. Аўтар фота - Арцём Канцавы.
Алена Анісім. Алена Анісім. Аўтар фота - Арцём Канцавы.

21 лютага ў Беларусі адзначаюць Міжнародны Дзень роднай мовы. Пра сытуацыю зь беларускай мовай у краіне Беларусь наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч гутарыў з навукоўцам Аленай Анісім, намесьнікам старшыні ТБМ.

Толькі 18% школьнікаў навучаюцца па-беларуску, штогод беларускамоўных навучэнцаў менее на 1-2%. А калісьці, напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году, амаль палова беларускіх школьнікаў навучалася па-беларуску, а ў малодшых клясах беларускамоўных было 75%.

Такія лічбы далі мне ў Таварыстве беларускай мовы напярэдадні Дня роднай мовы. Тут цяпер рыхтуюцца да чарговай нацыянальнай дыктоўкі, якую правядуць у Чырвоным касьцёле 21 лютага. Паводле намесьніка старшыні ТБМ Алены Анісім, сумная статыстыка тлумачыцца найперш рэальнай няроўнасьцю беларускай мовы ў параўнаньні з расейскай: у тым жа Менску толькі тры беларускамоўныя садкі, дый там беларуская мова гучыць не заўсёды. «А ў школах сытуацыя ня лепшая: толькі скончыўся ўрок па-беларуску, і на перапынку той жа выкладчык пачынае гаманіць зь дзецьмі па-расейску. Таму ня меней важна памяняць стаўленьне саміх беларусаў да роднай мовы, і тут апошнім часам назіраецца станоўчая тэндэнцыя», — кажа Алена Анісім:

«Зараз вельмі моцна пачаўся рух моладзі ў ТБМ менавіта з мэтай пашырэньня ўжытку беларускай мовы. Маладыя людзі проста гараць вялікім жаданьнем кожнаму данесьці, што беларуская мова — гэта
Маладыя людзі проста гараць вялікім жаданьнем кожнаму данесьці, што беларуская мова — гэта ёсьць сапраўдны гістарычны скарб нашай духоўнай культуры.
ёсьць сапраўдны гістарычны скарб нашай духоўнай культуры. Яны распрацавалі ўлётку, якую мяркуюць раздаваць людзям на Дзень роднай мовы, каб прыцягнуць увагу да стану беларускай мовы, каб было больш яе прыхільнікаў, больш ёю карысталіся».

Аляксандар Лукашэнка яшчэ на пачатку свайго прэзыдэнцтва заявіў, што «беларуская мова бедная і на ёй нельга выказаць нічога вялікага». Ці зьмянілася стаўленьне да роднай мовы ў беларускіх чыноўнікаў? Алена Анісім не змагла згадаць пэўнай праграмы па разьвіцьці мовы, прынятай на рэспубліканскім узроўні. Аднак, паводле актывісткі ТБМ, усё болей чыноўнікаў насамрэч мяняюць стаўленьне да беларускай мовы ў лепшы бок:

«Узяць той жа Магілёў. Шмат крытыкі гучала адносна беларускай мовы ў Магілёве, але гэта факт, што там нарэшце была прынятая праграма разьвіцьця беларускай мовы. І нават магілёўскія чыноўнікі былі аднымі з тых, хто прапаноўваў абвясьціць Год роднай мовы. Пакуль гэтая ініцыятыва не ажыцьцявілася, але мы не выключаем, што яе ажыцьцявяць у блізкім часе».

Як можна пашыраць ужытак беларускай мовы, калі дзяржаўныя электронныя мэдыі застаюцца амаль цалкам расейскамоўнымі? Алена Анісім, якая вядзе на канале АНТ адзіную беларускамоўную праграму, адзначае ролю неабыякавай асобы ў справе беларусізацыі:

«У нас каналы ўсе дзяржаўныя, і, адпаведна, яны выконваюць дзяржаўную палітыку. На тэлебачаньні крышку нешта зьмянілася, крышку пабольшала рэпартажаў з ужываньнем беларускай мовы. А зьяўленьне гэтай праграмы „Беларуская мова“ — гэта найперш адбылося дзякуючы маладым людзям, якія працуюць на тэлебачаньні. Гэта не пад непасрэдным ціскам ТБМ ці кагосьці яшчэ, гэта проста самі маладыя людзі рэалізоўваюць свае ідэі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG